![]()
Дыктатар сабраў 3 галасы. Вынікі экзітполу ў Беластоку. Было апытана 579 чалавек, паведамляе racyja. com. Ціханоўская – 542, 93. 6%Адмова ад адказу – 22, 3. 79%Лукашэнка – 3, 0. 52%Канапацкая – 5, 0. 86%Супраць усіх – 7, 1. 2%Якаў Бык адзін з тых, хто праводзіў экзітпол у Беластоку:– Дзень прайшоў вельмі хутка і незаўважна. Было вельмі шмат жадаючых прагаласаваць. - Ці ўсе паспелі? – На выбарчым участку было толькі адно месца для галасавання. Пускалі па аднаму чалавеку. - Я ведаю, што нават з Варшавы прыязджалі ў Беласток, каб аддаць свой голас. – Так, з Варшавы, з бліжэйшых гарадоў людзі прыязджалі, хацелі прагаласаваць. Камусьці ўдалося, камусьці на жаль не. Паводле нашых вынікаў прэзідэнт не сабраў нават 3%, ён сабраў проста 3 галасы.