Новы варыянт песні «Муры»

«Давай наляжам дружна ўсе, ён не ўстаіць, яго трасе». - Дзесяць год таму перад выбарамі-2010 пераклаў «Муры» з польскай вэрсіі Яцака Качмарскага, - піша паэт Андрэй Хадановіч. Сёньня вяртаюся да вытокаў – вось вам каталанскі «Слуп» (LEstaca) Луіса Льяка, легендарная песьня, зь якой пачаліся ўсе «Разбуры турмы муры». Па-каталанску «эстака» сугучна са словам «эстат» - «дзяржава», чытай - «рэжым Франка», так што зразумела, які слуп трэба зваліць. Засьпяваў, як змог. Спадзяюся, профі неўзабаве зробяць лепей. Хутка рухне!Дзед мне казаў на парозе,покуль чакалі сьвятла,а ля слупа пры дарозесумна жывёла раўла:“Слуп, як нашая доля,так прывязаны і мы. Звалім яго, каб ніколіболей ня ведаць турмы!Давай наляжам дружна ўсе!Ён не ўстаіць, яго трасе. Ён хутка рухне, рухне, рухне,бо струхлеў, прагніў, прасеў. Хістай мацней ганебны слуп!Ён вораг волі і сьвятлу. Ён хутка рухне, рухне, рухне,і дабро дасьць рады злу!Вёсны мінаюць і зімы,рукі падзерліся ў кроў,а слуп у сэрцы радзімымагутнейшы ад муроў.