Выпускнікі сталічнай беларускамоўнай гімназіі звярнуліся да педагогаў з камісіі

Яны заклікаюць членаў камісіі не фальсіфікаваць выбараў і паведаміць сапраўдныя вынікі галасавання. Выпускнікі шматлікіх навучальных устаноў запісалі відэазвароты да педагогаў сваіх школ, якія ўваходзяць у выбарчыя камісіі. Да іх далучылася і 23-я гімназія Мінска з беларускай мовай навучання, піша nn. by. «Гэта будзе самае лёгкае рашэнне ў вашым жыцці», — пераконваюць выпускнікі. Яны заклікаюць членаў камісіі не фальсіфікаваць выбараў і паведаміць сапраўдныя вынікі галасавання. У будынку 23-й гімназіі размешчаныя дзве камісіі. Участак галасавання № 65 (017 242 87 16) узначальвае намесніца дырэктаркі гімназіі №23 Вандзяева Аксана Савельеўна. Яе намесніца — Зінкевіч Алена Уладзіміраўна. Сакратарка камісіі — Хадаронак Наталля Віктараўна. Тут камісія складзеная з супрацоўнікаў гімназіі, у яе ўваходзіць завуч па выхаваўчай рабоце. Участак галасавання № 63 (017 243 51 26) узначальвае Іванова Інна Вацлаваўна. Яе намесніца — Сіўцова Святлана Рыгораўна. Сакратарка камісіі — Лабаноўская Валерыя Валераўна.