![]()
Праваабаронца пракаментаваў адмову камандзе Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі. Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч пракаментаваў «Радыё Рацыя» адмову камандзе Святланы Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі. Як вядома, 6 жніўня каманда кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай не праводзіла мітынг-канцэрт у парку Дружбы народаў, бо там нечакана Міністэрства абароны вырашыла святкаваць Дзень чыгуначных войскаў. Раней ёй адмовілі ў правядзенні мітынгаў на розных падставах і на іншых пляцоўках. - Забарона на агітацыю, безумоўна, незаконная. Мы зыходзім у першую чаргу з таго, што пастановамі мясцовых органаў улады вызначаны спецыяльныя месцы для правядзенне агітацыі ў час кампаніі. А гэта значыць, што ўлады прыярытэтна вызначылі гэтыя месцы, як тыя, што ў першую чаргу павінны быць прадстаўлены для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў. Для культурна-забаўляльных мерапрыемстваў застаюцца іншыя месцы, якія не вызначаны для правядзення агітацыі.