Акцыя «Салідарныя з Беларуссю» прайшла ў Беластоку

Прадстаўнікi беларускай дыяспары ды жыхары Беластока вышлi на Плошчу Касцюшкі. Дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў Беластока сустрэліся на Плошчы Касцюшкі, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. У Беларусі праходзіць прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя». Акцыя ў цэнтры горада – гэта доказ салідарнасці з беларускім народам і пратэст супраць хвалі рэпрэсій і арыштаў, сказаў яе арганізатар, дэпутат Роберт Тышкевіч:– Перад выбарамі вельмі патрэбны польскі голас і такая акцыя, як сёння!– Не было ніякага негатыву, нікога, хто б запярэчыў гэтай акцыі. Гэта значыць, што Беласток і Падляшша падтрымліваюць дэмакратычную і незалежную Беларусь. – Салідарныя з Беларуссю! Салідарныя з Беларуссю!