![]()
Штотыдня валанцёры Гародні вырабляюць каля сотні камбінезонаў, сотні пар бахілаў і двух сотняў чапцоў. Штодня, апрача выходных, гарадзенскія валанцёры збіраюцца ў малым швейным цэху, што ў Пышках, каб зрабіць сваю колькасць сродкаў абароны ад віруса COVID-19, якія ідуць для медычнага персаналу Гарадзеншчыны, паведамляе racyja. com. Забіраюць установы ўсё, што зробяць валанцёры. Таму і зацікаўленасць для валанцёраў, якія носяць назву ініцыятывы: „Ковід -19”, застаецца на працягу месяцаў і не знікае. Кажуць удзельнікі ініцыятывы, якія шыюць камбінезоны, бахілы, чапцы:– Я прыходжу, мне даюць заданне. Я апрацоўваю капюшоны. Мяне прывозіць мама. Прыходзіць і мая знаёмая. Яна калясачніца. Яе прывозіць таксі. Яна таксама апрацоўвае капюшоны. Кампанія тут вельмі добрая. У гэтай працы важная такая кампанія. – Убачыў у інтэрнэце. Я пакуль не працую, таму часу досыць. Шыю, як і ўсе. Звычайная праца. Шыю камбінезоны. Усё, акрамя маланкі. Маланку ўшываць усё ніяк не збяруся навучыцца. – Я вучуся ў 10 класе.