Уладальніку сайтаў Kyky.org і The Village далi 14 сутак

Сваю вiну Аляксандр Васілевіч не прызнае. Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна па Skype судзілі Аляксандра Васілевіча, уладальніка Vondel і Hepta, якога 28 ліпеня, у аўторак, каля 18:00 затрымалі ўнутры будынка КДБ, калі ён прыйшоў падаваць хадайніцтва за Віктара Бабарыку разам з галоўным рэдактарам The Village Беларусь Яўгеніяй Сугак. Суд прызнаў Аляксандра вінаватым па ч. 1 арт 23. 34 — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і прысудзіў яму 14 сутак адміністрацыйнага арышту, піша The Village. У абвінавачванні гаворыцца, што Аляксандр Васілевіч удзельнічаў у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве каля будынка КДБ з 17:10 да 17:30 і крычаў: «Свабоду Бабарыку!»Яўгенія Сугак выступала на судзе ў якасці сведкі. Яна распавяла, што яны з Аляксандрам у масавых мерапрыемствах не ўдзельнічалі, а прыйшлі ў той вечар каля 17:50 да будынка КДБ з канкрэтнай мэтай — падаць хадайніцтва. Па дарозе да будынка яны размаўлялі аб справах, і Аляксандр нічога не крычаў.