«Жанчыны — вялікая сіла»: у Кіеве прайшла акцыя салідарнасьці перад амбасадай Беларусі

Пiкетоўцы заклікалі беларускую ўладу не парушаць правы жанчын. Няўрадавая арганізацыя Amnesty International Ukraine заклікае беларускую ўладу не парушаць правы жанчын, у тым ліку і ў часе выбарчай кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода». Сёньня яе прадстаўнікі разам з украінскімі праваабаронцамі і беларускімі актывістамі правялі каля беларускай амбасады ў Кіеве акцыю салідарнасьці «Месца жанчыны ўсюды». На плякатах, якія трымалі ўдзельнікі акцыі, былі сымбалі выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай а таксама выказваньне Лукашэнкі, што «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну». Гэты плякат пасьля невялікага мітынгу актывістка разарвала і, заявіўшы, што «Месца жанчыны ўсюды», узьняла новы з надпісам: «Офіс Прэзыдэнткі». Актывісты таксама зрабілі некалькі мініятур, у якіх паказалі, як у Беларусі затрымлівалі людзей з чаргі ў краму і тых, хто проста шпацыраваў па вуліцы. Прадстаўніца арганізацыі таксама абурылася рыторыкай, якую выкарыстоўвае дзейны кіраўнік Беларусі:«Мы сёньня тут, каб сказаць — месца жанчыны ўсюды! Мы хочам падтрымаць усіх беларускіх жанчын у іхным пратэсьце і сказаць, што яны моцныя і не павінны баяцца рэпрэсій.