«Будзе лунаць, пакуль жыве Беларусь»

Як жыхар райцэнтру Бялынічы больш за год жыве пад бел-чырвона-белым сьцягам. Жыхар райцэнтру Бялынічы на Магілёўшчыне Ігар Зубрыновіч больш як год жыве пад бел-чырвона-белым сьцягам. Вывесіў яго на ўласнай сядзібе напярэдадні гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, перадае «Радыё Свабода». «Непакоіўся, каб уначы не сарвалі»Бел-чырвона-белы сьцяг на двары прыватнай сядзібы відаць здалёк. Гаспадар кажа, што вывесіў яго 20 сакавіка 2019 году, каб адзначыць гадавіну сувэрэнітэту БНР. З таго часу ён і лунае над дваром. Фото: «Радыё Свабода» Сваім учынкам ён дэманструе, што «беларусы шануюць бел-чырвона-белы сьцяг, нягледзячы на нэгатыўнае стаўленьне да яго ўлады». Патрабаваньняў прыбраць «нацыяналістычны штандар» дагэтуль не было. «Некаторыя даймаюць мяне, калі ўжо схаваю сьцяг, — кажа суразмоўца. — Я ж адказваю, што будзе лунаць, пакуль жыве Беларусь». Паказваючы падворак, гаспадар адзначае, што раней мачта была на мэтар вышэйшая, але навальніцай яе зламала.