![]()
Натхняльны фотарэпартаж. Мітынг у Барысаве быў другім выездам Святланы Ціханоўскай і яе паплечніц у рэгіёны. Сустрэча праходзіла каля ўнівермага «Веста» — гэта не цэнтр, але і ўскрайкам назваць цяжка. Побач адносна маладыя раёны ля вуліцы Трусава і бульвара Грэчкі, кінатэатр «Кастрычнік», аўтавакзал. Можна сказаць, што ў вялікай частцы барысаўцаў гэта такое тусовачнае месца. Праўда, сама пляцоўка аказалася зусім маленькай, а яшчэ там з разбітымі ходнікамі. У выніку менавіта на пляцоўцы ўсе ахвочыя размясціцца не змаглі, пiша nn. by. На пляцоўцы грала падкрэслена беларускамоўная музыка: «Ляпіс», Лявон Вольскі, NIZKIZ. Зрэдку толькі яна разбівалася на ДДТ ці Цоя. І бел-чырвона-белых сцягоў у Барысаве на мітынгу было нямала: каля дзясятку. Засмучае хіба толькі тое, што можа толькі працэнтаў з 10 людзей былі ў абарончых масках. Здаецца, людзі ўжо канчаткова расслабіліся. На першых мітынгах у падтрымку Ціханоўскай на Камароўцы працэнтаў 95 было якраз у масках.