Святлана як сімвал пераменаў

Шматлюдны пікет за Ціханоўскую ў Горадні. У Горадні ідзе пікет у падтрымку кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Натоўп прыхільнікаў пераменаў у гарадзенскім Каложскім парку расце, паведамляе «Белсат». Плакаты на выбарчым пікеце Ціханоўскай у Горадні, 23 ліпеня. Фота: «Белсат» У другой палове акцыі гарадзенцы атрымалі доступ да адкрытага мікрафону. Кажуць пра тое, што ім надакучыў Лукашэнка, што вераць у дабрабыт толькі пасля змены ўлады. «Просім міліцыю і спецслужбы не выконваць злачынных загадаў, а пагона адкласці да 10 жніўня», – гучыць з мікрафону. «Нам не хапае грошай на тое, каб пракарміць дзяцей, таму мужчыны вымушаныя ехаць за мяжу, бо тут не заробіш на сям’ю», – скардзіцца іншая асоба. «Я за чэсныя выбары». Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат» Мастак Яраслаў Кірвель, якога 29 траўня затрымалі разам з Ціханоўскім, падарыў малюнак пенсіянерцы Галіне Андрэйчык. Фота: «Белсат» На фота пенсіянерка Галіна Андрэйчык з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.