![]()
Фотафакт. Інфармацыя пра тое, што Павел сёння выйдзе на свабоду, зявілася сёння раніцай. Гэту інфармацыю паведамілі сёння маці і жонцы палітыка. Павел Севярынец правёў за кратамі 45 дзён. Яго вызвалення пад сценамі Акрэсціна чакалі дзясяткі чалавек, паведамляе nn. by. Аднак Севярынца так і не выпусцілі. Павел быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікету на Камароўцы. Яму далі 15 сутак за удзел у акцыі, яшчэ 15 сутак за заклікі. Таксама на ім было некалькі неадбытых сутак за снежаньскія акцыі пратэсту (па розных падліках гэта ад 15 да 60 сутак).