«Каб кожны мог зьвярнуцца да Бога»

У Бабруйску ўратавалі старажытную сынагогу. Тлумачальныя надпісы на гістарычным помніку будуць і па-беларуску. Занядбаны двор старой сынагогі ў Бабруйску ператварылі ў рэлігійны і культурны асяродак. Днямі тут завяршыліся працы і зь «Сьцяной плачу», якая формай нагадвае славутую сьцяну Другога Храма ў Ерусаліме. Яе ўладкавалі на большай зь дзьвюх арыгінальных сьценаў сынагогі, што захаваліся, перадае «Радыё Свабода». «Ніхто ня мае права разбураць будынак, які быў намолены»Месьціцца «Габрэйскі падворак» за 15 хвілін пешшу ад цэнтру Бабруйску на вуліцы Чангарскай, 26. На інфармацыйным стэндзе «Габрэйскага падворку» адзначана, што тутэйшую сынагогу для рамізьнікаў узьвялі ў 1890 годзе, а праз 50 гадоў «вайна практычна зраўняла яе зь зямлёю». Тым часам дасьледнікі габрэйскай культуры адзначаюць: сынагогу закрылі бальшавікі ў 1920 годзе. Да канца 1980-х гадоў яе выкарыстоўвалі ў прамысловых і гаспадарчых мэтах. Апошнія дзесяцігодзьдзі сынагога разбуралася незапатрабаванай.