![]()
За вольную і незалежную Беларусь! Беларускія і ўкраінскія актывісты сёньня выйшлі ў цэнтар Кіеву на акцыю салідарнасьці зь беларусамі, якія сутыкаюцца з палітычнымі рэпрэсіямі ў розных гарадах Беларусі ў часе вулічных акцый, паведамляе «Радыё Свабода». На Майдан Незалежнасьці прыйшлі каля паўсотні чалавек. Да грамадзян Беларусі, якія жывуць ва Ўкраіне, далучыліся і прадстаўнікі палітычных арганізацый — Народнага Руху Ўкраіны, усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода», добраахвотніцкага руху «АЎН», руху салідарнасьці «Разам». Ужо традыцыйна на акцыю выйшлі пад бел-чырвона-белымі і дзяржаўнымі ўкраінскімі сьцягамі. Фото: svaboda. org Акцыя пачалася з хады да помніка Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў у часе акцый пратэсту ў 2014 годзе. Калёну цягам усяго руху суправаджалі паліцэйскія, пэрыядычна спыняючы аўтамабільны рух, каб удзельнікі маглі бесьперашкодна перайсьці вуліцу. Фото: svaboda. org «Мы можам тут выказваць сваю пазыцыю вольна і адкрыта. Можам ісьці на акцыі побач з паліцыяй і зь імі размаўляць аб тым, што адбываецца на маёй радзіме.