![]()
Акцыі ў падтрымку дэмакратычных зьменаў працягваюць адбывацца ў розных гарадах сьвету. Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі і ў падтрымку дэмакратычных зьменаў працягваюць адбывацца ў розных гарадах сьвету, паведамляе «Радыё Свабода». КракаўУ Кракаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, паведамляе Аляксей Маско. Нягледзячы на дождж, на акцыю прыйшло каля 100 чалавек – акрамя беларусаў і неабыякавыя палякі. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», на плякатах былі напісы «Я/Мы 97%» і заклікі да міліцыі стаць на бок народу, усім быў даступны адкрыты мікрафон. Арганізатары абвясьцілі аб стварэньні ў Кракаве беларускай некамэрцыйнай арганізацыі для абяднаньня шматлікай супольнасьці беларусаў гораду. БэрлінАкцыя беларускай салідарнасьці ў Бэрліне праходзіла адначасова і пад бел-чырвона-белымі, і пад дзяржаўнымі сьцягамі. На плякатах надпісы: «Страх зьядае душу», «Верым. Можам. Пераможам», «Я ганаруся кожным беларусам, які кажа сыстэме НЕ».