![]()
Беларускія католікі звярнуліся да святароў з просьбай маліцца за выбары. Каталікі Беларусі апублікавалі зварот да святароў у сацыяльных сетках. У ім яны заклікаюць святароў у супольных малітвах і казаннях надаваць больш увагі тэме сумленных выбараў. Зварот апублікаваў сайт krynica. info:«Паважаныя святары!Ад імя католікаў нашай Бацькаўшчыны звяртаемся з просьбаю аб цэлебрацыі святых Імшаў і правядзенні іншых малітоўных набажэнстваў у інтэнцыі сумленных выбараў у нашай краіне. Мы горача верым і адчуваем, што такая малітоўная падтрымка, падтрымка ў выглядзе малітвы з заклікам да сумленнасці і неабыякавасці павінна загучаць ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай Беларусі. Малітва да Святога Духа, моц эўхарыстычнай ахвяры на Божым алтары, моц ружанцовай малітвы і іншыя малітоўныя практыкі натхнялі і ўмацоўвалі многія народы ў важныя гістарычныя моманты, ядналі людзей у духу. Таму менавіта звяртаемся да святароў, як да нашых духоўных правадыроў, якія дапамогуць аб’яднаць наш народ у духу малітвы і Хрыстовай любові адзін да аднаго асабліва ў гэты час.