Сандра Чэрнак: Мы вырашылі падтрымаць нашых землякоў

Вялікабрытанія — чарговая краіна, якая далучылася да акцый салідарнасці з Беларуссю. Беларусы, што жывуць за мяжой, не засталіся таксама абыякавымі да тых падзеяў, што адбываюцца ў іх на радзіме, — распавяла racyja. com адная з арганізатарак Сандра Чэрнак:– Я думаю, што ў сувязі з тым, што зараз адбываецца ў Беларусі, прынамсі з маіх знаёмых, няма ніводнага чалавека, які абыякава ставіцца да сітуацыі, якая адбываецца ў нашай роднай краіне. Неяк абсалютна спантанна і натуральным чынам мы вырашылі сабрацца ўсе разам, каб падтрымаць на адлегласці нашых землякоў. Сандра Чэрнак адзначыла, што і зараз надалей адбываецца абмеркаванне сярод беларусаў Англіі, як яны могуць дапамагчы ці быць салідарнымі з тым, хто трапляе пад ціск у Беларусі.