«Бяжы, бяжы таракан!»

Як больш за 100 чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці ў Познані. 3 ліпеня на пляцы Адама Міцкевіча ў Познані адбыўся масавы пікет. Ксенія Тарасевіч, суарганізатарка і заяўнік маніфестацыі пагаварыла з «Радыё Рацыя»:– Мы вырашылі арганізаваць гэтую акцыю, калі пабачылі як шмат людзей зараз выходзіць у Варшаве, Кракаве, Беластоку ды іншых гарадах ледзь не па ўсім свеце, каб выказаць салідарнасць і падтрыманне тым падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі: затрыманні, арышты, крымінальныя справы супраць людзей. Дэманстрацыя прайшла згодна з эпідэміялагічнымі патрабаваннямі ў атачэнні паліцыі, якая назірала і ахоўвала акцыю. Амаль трэць ад прысутных склалі Палякі. Пераважная большасць – працоўная моладзь ды студэнты. На працягу гадзіны адбыліся выступы вядоўцаў, гучныя патрабаванні натоўпу і лозунгі: «Вызваляй!», «Верым, Можам, Пераможам», «Run run таракан!». Адкрытым мікрафонам скарысталіся і некаторыя з удзельнікаў, якія па заканчэнні сходу падзяліліся сваімі ўражаннямі. Гаворыць усходазнаўца Енжэй Якубоўскі: Фото: Радыё Рацыя – Я даведаўся пра сённяшнюю акцыю ад знаёмай з Беларусі, з якой пазнаёміўся раней на канцэрце беларускага гурта.