![]()
Патрыёт Міхал Валовіч быў родам з вёскі Парэчча. Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 3 ліпеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанавалі аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1833 гадоў супраць Расейскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў, перадае «Радыё Рацыя». Ушанаванне пачаў грамадскі актывіст Іван Бедка. Ён распавёў пра жыццёвы і змагарны шлях Міхала Валовіча, які быў родам з вёскі Парэчча. фота: «Радыё Рацыя» фота: «Радыё Рацыя» Тут ён меў маёнтак і ўласную зямлю. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Беларусь была цалкам акупаваная расейскімі войскамі. На працягу няпоўных ста гадоў беларусы тройчы ўздымалі меч барацьбы супраць нацыянальнага ворага – Масквы. Адным з самых магутных было паўстанне 1830 – 1833 гадоў. Чынным яго ўдзельнікам быў 27-гадовы юнак са Слонімшчыны Міхал Валовіч. фота: «Радыё Рацыя» фота: «Радыё Рацыя» Аднойчы Міхал Валовіч быў схоплены. На допытах трымаўся годна, праявіў выключную мужнасць, нічога не расказаў катам пра паўстанцкую арганізацыю.