Дэпутатка Бундэстагу дапусьціла санкцыі супраць Беларусі і адмену візавага пагадненьня

Гэта здарыцца, калі выбары будуць несумленныя. Сябра нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Маргарэт Баўзэ пракамэнтавала для DW сытуацыю ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта і запатрабавала неадкладнага вызваленьня палітвязьняў, паведамляе «Радыё Свабода». З 1 ліпеня Нямеччына на паўгоду ўзначаліла Раду Эўрапейскага зьвязу. Баўзэ заявіла ў інтэрвію «Нямецкай хвалі», што галоўнае, чаго дамагаецца Нямеччына і Эўразьвяз — свабодныя і сумленныя выбары, вызваленьне палітвязьняў, і допуск незалежных назіральнікаў ад АБСЭ. «Калі ўсе гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, трэба будзе задумацца аб адмене візавага пагадненьня, а таксама, верагодна, і аб увядзеньні санкцый». Яна выказала думку, што масавае непрызнаньне подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў зьяўляецца мэханізмам з боку Лукашэнкі, накіраваным на тое, каб выбары не прайшлі сумленна і свабодна. На пытаньне, чаму Лукашэнка нэрвуецца напярэдадні выбараў, сябра нямецка-беларускай парлямэнцкай групы адказала:«Таму што ён бачыць, што страціў падтрымку насельніцтва.