![]()
Акцыі салідарнасьці адбываюцца ў самых розных частках сьвету. Учора ў Празе больш за 300 чалавек удзельнічалі ў акцыі салідарнасьці. Хоць першапачаткова мы падавалі заяўку на 30 асобаў. За дзесяць гадоў у Чэхіі не прыгадаю такой колькасьці ўдзельнікаў. Людзі ехалі зь іншых гарадоў — Брно, Оламаўц, Плзэнь. . . Прыехалі беларусы са Славаччыны і Нямеччыны. Сярод нас былі ня толькі «палітычныя», хто пацярпеў ад рэжыму і знайшоў прытулак у Чэхіі. Далучыліся беларусы і беларускі, якія ў Чэхіі працуюць ці навучаюцца, стала ці часова. Я, бадай, упершыню адчула, што мы ня меншасьць, а большасьць. Нават калі нас і не 97%. Зьнітаванасьць, якую людзі нарэшце асэнсавалі, — гэта нешта неверагоднае. Арганізавалі ці самаарганізаваліся?Некаторыя пасьпелі падумаць, што за ўсім гэтым нехта стаіць. Не. Гэта ня нейкі лідэр ці лідэрка ўсіх арганізавалі, гэта беларусы самаарганізаваліся. Акцыі салідарнасьці адбываюцца ў самых розных частках сьвету. Беларусы замежжа ствараюць онлайн-суполкі і чаты. Удзельнікі гэтых суполак дзеляцца ідэямі, абменьваюцца плянамі і каардынуюць працу паміж сабой.