Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка»

Знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 годзе. Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка». Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, перадае «Радыё Рацыя». «Нашы паўднёвыя суседзі называюць яе «Першай Канстытуцыяй Украіны» і нават першай Канстытуцыяй у Еўропе, — распавёў ён. — Гэты знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 г. яркай асобай — гетманам Піліпам Орлікам, якому ўсталяваны прыгожы помнік у Кіеве, мемарыяльныя знакі ў розных месцах, яго іменем названыя вуліцы… Але не ўсе ведаюць — і ва Украіне, і ў Беларусі, — што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай! Так, аўтар «Першай Канстытуцыі Украіны» (арыгінальная назва «Устава правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага») — родам з Беларусі». Помнік Піліпу Орліку ў Кіеве Ініцыятарамі выдання сталі Менскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі «Заповіт» і Пасольства Украіны ў Беларусі.