![]()
Апошнім штуршком для былога ідэолаг віцебскай міліцыі стала смерць маці з сімптомамі COVID. Віцебчуку Сяргею Міхасёву 61 год. Раней ён быў вялікім міліцэйскім кіраўніком: узначальваў Першамайскі РАУС Віцебска, потым працаваў намеснікам начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Даслужыўся да палкоўніка. У 2012 годзе Міхасёў выйшаў на пенсію. Пэўны час папрацаваў юрысконсультам у прыватнай фірме, затым быў начальнікам бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС Віцебскага аблвыканама. Сёлета ён увайшоў у ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі і з гонарам расказвае: сабраў амаль тры сотні подпісаў!«Але тыдзень таму я звольніўся. Скажам так: заяву напісаў па ўласным жаданні, — распавядае Міхасёў «Нашай Ніве». — Ці былі праблемы на працы праз удзел у групе Бабарыкі? Давайце без каментаў на гэтую тэму». Сяргей Міхасёў у 2011 годзе. Фота Белта Міхасёў запэўнівае: раней ён наўпрост палітыкай ніколі не займаўся. Хіба толькі галасаваў «не за дзеючага кіраўніка краіны і ў 2010, і ў 2015».