![]()
Таксама яны заклікаюць неадкладна ініцыяваць расьсьледаваньне ў дачыненьні да супрацоўнікаў ізалятара. рамадзкія арганізацыі заклікалі спыніць перасьлед Паўла Севярынца і пакараць турэмшчыкаў, вінаватых у злоўжываньні паўнамоцтвамі, перадает «Радыё Свабода». • За ўдзел у пікетах па зборы подпісаў Паўла Севярынца сумарна асудзілі ўжо на 90 сутак• У менскай турме на Акрэсьціна яго трымалі ў карцэры безь пітной вады і рэчаў, на знак пратэсту Севярынец парэзаў сабе руку. Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменьнікаў расцэньваюць гэтыя дзеяньні як грубае парушэньне прынцыпаў нацыянальнага заканадаўства і міжнароднага права, замацаваных у такіх дакумэнтах, як:• Канстытуцыя Беларусі,• Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека,• Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах,• Канвэнцыя ААН супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных альбо прыніжальных для годнасьці відаў абыходжаньня і пакараньня. Грамадзкія арганізацыі патрабуюць спыніць перасьлед Севярынца, вызваліць яго з-пад варты і зьняць несправядлівыя абвінавачаньні.