У Оршы памёр 26-гадовы хлопец, хавалі ў закрытай труне

«Лёгкія згарэлі за дзень». Канстанцін Леўрыкаў раніцай 11 чэрвеня пайшоў на працу. На здароўе не скардзіўся, усё было як звычайна. У той жа вечар хлопец раптоўна памёр, паведмаляе nn. by. 26-гадовы Леўрыкаў уладкаваўся у пачатку мая рабочым на аршанскую спецаўтабазу. Ён працаваў на вуліцы, займаўся прыборкай, таксама выконваў абавязкі грузчыка. Жыў хлопец з бацькамі. Яны кажуць: у дзень смерці сына ўсё было як звычайна. «Ён ні на што не скардзіўся, ні пра якія праблемы не казаў. Як заўжды сабраўся раніцай і пайшоў на працу», — кажа Сяргей, бацька хлопца. На працы расказваюць, што Канстанцін увесь дзень працаваў як звычайна. Але пасля абеду яму стала кепска. Калегі пыталіся, што здарылася, але хлопец адказваў: ай, нічога, дапрацую змену. Пасля ўсё ж ён адчуў сябе горш, выклікалі хуткую. Канстанціна забралі ў бальніцу. «Дактары сказалі спачатку, што ў яго сонечны ўдар. Паклалі ў палату. Гэта было а 5-й гадзіне, можа, — кажа бацька хлопца. — А праз тры гадзіны нам перазванілі з бальніцы.