У Клімавічах памерла 50-гадовая медсястра з каранавірусам

Прычынай смерці запісалі сэрца. 10 чэрвеня не стала Святланы Зарубскай. Яна працавала медсястрой у Клімавіцкай раённай бальніцы. Жанчыне было 50 гадоў, піша nn. by. «Усё пачыналася як звычайная прастуда, але потым маме станавілася ўсё горш, — расказвае дачка памерлай Вікторыя. — Спачатку маму паклалі ў інфекцыйнае аддзеленне ў Клімавічах, а потым тата напісаў заяву, і яе перавялі ў Магілёў». Роўна 30 дзён Святлана Зарубская была на апараце ШВЛ. «Некалькі разоў былі паляпшэнні, прыходзіла ў прытомнасць, варушыла пальцам», — расказвае дачка. Два першыя тэсты на «карону» былі адмоўнымі, а вось трэці — станоўчым. «Тата таксама перахварэў, хросны, стрыечны брат, татава мама», — кажа Вікторыя. «Афіцыйна прычынай смерці напісалі «сэрца», цяпер жа пішуць толькі код хваробы. Пра каранавірус не запісалі нічога. Пахаванне было ў закрытай труне, ускрыццё не рабілі», — кажа дачка. «Мы 28 гадоў былі знаёмыя. Пазнаёміліся на працы, добра помню яе чысцюткі белы халат. І вось гэта белізна халата і белізна душы ў ёй цалкам гарманіравалі, — кажа яшчэ адна клімавіцкая медсястра Таццяна.