![]()
Краіне патрэбны прэзідэнт, які любіць свой народ, краіну і будзе адстойваць інтарэсы дзяржавы. У краіне працягваецца збор подпісаў. Пра сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне распавядае gs. by кіраўнік слонімскай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Іван Бедка. — Ці будзеце назіраць за выбарамі? Каго падтрымаеце сярод удзельнікаў кампаніі?— Калі будзе магчымасць праводзіць назіранне, безумоўна, буду назіраць і фіксаваць усе парушэнні заканадаўства. Але мой вялікі вопыт назірання паказвае, што ўладзе на ўсё напляваць. Вынікі «выбараў» яны малююць такія, якія ім патрэбны. Я падтрымаю любога, хто за незалежную і самастойную, дэмакратычную Беларусь без карупцыі. — Які кандыдат у прэзідэнты патрэбен беларусам?— На маю думку, патрэбны чалавек, які любіць свой народ, сваю краіну, сумленны, які будзе адстойваць інтарэсы дзяржавы, а галоўнае, здаровы, без усялякіх хібаў. — Лукашэнка затрымлівае актывістаў. Ці здольны грамадзяне Беларусі самаарганізавацца?— Хачу спадзявацца, што грамадзяне здолеюць самаарганізавацца на гэтым выбарчым спектаклі.