20-гадовая студэнтка: Трэба сканчаць гэтую тэатральную пастаноўку аднаго акцёра

Маладая беларуска на першых сваіх выбарах хоча змяніць палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне. Пра гэта выданню ex-press. by заявіла 20-гадовая студентка Юлія з Барысава:— Безумоўна пайду на выбары, бо я лічу гэта важнай падзеяй у сваім жыцці. Я бачу, як людзі вакол неабыякава ставяцца да таго, што адбываецца ў краіне, і ігнараваць гэта немагчыма. Гэта будуць мае першыя прэзідэнцкія выбары. Мне ніколі не падабалася палітыка існуючай зараз улады. Здаецца, кожнаму зразумела, што мы завіслі ў 90-х, а палітычны курс увогуле падобны на тэатральную пастаноўку аднаго акцёра, дзе для народа ён месца не пакінуў. Грошы ўкладваюцца не туды. Як Лукашэнка гэтага не разумее?! Я лічу, што эканамічны курс варта змяняць, і пачынаць трэба ўжо сёння!Як сказала вышэй мяняць трэба і эканамічны курс, і палітычны. Наша мова знаходзіцца ў заняпадзе. Я ўпэўнена, што ёй трэба надаць статус адзінай дзяржаўнай мовы, інакш мы канчаткова згубім яе. Трэба рэфармаваць сістэму адукацыі і аховы здароўя. Нам не трэба столькі міліцыянтаў, трэба зрабіць прафесійную армію.