«Няма ўжо ніякіх сіл назіраць за тым, што творыць гэты чалавек 26 гадоў»

Крык душы 45-гадовай настаўніцы. Пра гэта распавяла ex-press. by 45-гадовая настаўніца Таццяна з Барысава:— У «выбарах» удзел прыму абавязкова, бо няма ўжо ніякіх сіл назіраць за тым, што творыць гэты чалавек 26 гадоў. Мне здаецца, што ўсё адбываецца, як ў казцы пра Джэльсаміна. Трэба пакласці гэтаму канец! Упершыню мы сямёй за яго прагаласавалі і вельмі потым пашкадавалі. Хацелася паверыць у яго абяцанні і ў тое, што ён іх выканае. Старнонніцай існуючай ўлады быць не магу і не хачу. Эканамічны курс? Гэта нішчэнства краіны эканамічным курсам назваць не магу. Беларусь з працягнутай рукой — гэта абраза нашаму працавітаму народу. Мяняць трэба спачатку самаго кіраўніка. Гэта павінен стаць чалавек культурны і адукаваны, які будзе тварам і гонарам краіны і саміх беларусаў. Тое, што льецца з экранаў, ніхто іншы сабе не дазваляе. Абразы, пагрозы, падман — як ў артхаўсным кіно. Для мяне «выбары» — магчымасць ўнесці свой голас за перамены да стабільнасці, упэўненасці, што мне і маім дзецям і ўнукам пашанціць усе ж такі жыць ў краіне, адкуль не трэба збягаць на заробкі, каб пракарміцца і пракарміць сваю сямю, дзе мы б свабодна маглі выказвацца аб тым, што хочам змяніць, не хвалявацца, што заўтра не будзе дзе жыць і чым аплаціць камуналку, не калаціцца за кожную капейку.