![]()
Ўладзь Рымашэўскi распавёў пра свой учынак на выпускным. Выпускны 17-гадоваму Ўладзю Рымашэўскаму запомніцца на ўсё жыцьцё. І не таму, што ён скончыў школу падчас пандэміі каранавірусу. На наступны дзень пасьля выпускнога хлопец стаў зоркай інтэрнэту, паведамляе «Радыё Свабода». У сацыяльных сетках зьявілася відэа яго прамовы на школьным выпускным, дзе Рымашэўскі ўзгадаў прэзыдэнцкія выбары, пакрытыкаваў кіраўніцтва гімназіі і выгукнуў «Жыве Беларусь!». «Я лічу, што беларусы — найлепшы народ»Відэа з рашучымі словамі на выпускным у менскай гімназіі № 192 зьявілася на Youtube-канале крамы Symbal. by і адразу разышлося па ўсім інтэрнэце. Хутка знайшоўся і аўтар прамовы. Гэта 17-гадовы Ўладзь Рымашэўскі. Свае словы Ўладзь пісаў загадзя, разам з бацькам. Але калі прыйшоў час казаць, расхваляваўся і сказаў па-іншаму, але сэнс захаваў. Кажа, ведаў, што шмат казаць ня трэба. Уладзімер з бацькам Аляксандрам «Мы мусілі расказваць вершы. Прапанавалі выбраць 11 вершаў.