Прадстаўнік прафсаюзу РЭП у Слоніме: Пратэстныя кандыдаты - яркія асобы, якія абудзілі народ

Лёс Беларуст вырашыцца на Плошчы. З 21 траўня па 19 чэрвеня ўключна ў Беларусі ідзе збор подпісаў 14 ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Сваімі думкамі аб ходзе прэзідэнцкай кампаніі падзяліўся з «Газетай Слонімскай» слонімскі актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Міхаіл Сашко. — Якія ўражанні ў Вас склаліся ад сёлетняй выбарчай кампаніі?— Сёлетняя выбарчая кампанія адрозніваецца ад папярэдніх тым, што яна праходзіць у самы разгар пандэміі. Беларускі правіцель, нягледзячы на эпідэмію каранавіруса, любой цаной захацеў застацца і далей правіць, здзекуючыся з беларусаў, і, скарыстаўшыся пандэміяй, правесці сваё стэрыльнае перапрызначэнне без назіральнікаў, абсалютна бескантрольна. — Якой стратэгіі падчас гэтай кампаніі будзе прытрымлівацца прафсаюз РЭП? — Рашэння кіруючага органа прафсаюзу па гэтым пытанні не прынята, але прафсаюз РЭП падтрымае ўсіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі. — Чаму грамадзяне актыўна ставяць подпісы за пратэстных удзельнікаў у выбарах?— Беларусы актыўна падтрымліваюць пратэстных кандыдатаў таму, што антынародны правіцель давёў народ да галечы, знішчыў эканоміку краіны, сваімі ўказамі і дэкрэтамі ўтаптаў у бруд Канстытуцыю (асноўны закон), увёў у краіне рабства, знішчыў прававую сістэму краіны — людзям немагчыма адстаяць свае правы ні ў судах, ні ў пракуратуры, ні ў інспекцыі, ні ў міліцыі, ні ў ягонай адміністрацыі.