![]()
На Камароўцы зноў былі чэргі. Сёння прыхільнікі відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ладзяць пікеты па зборы подпісаў у беларускіх гарадах. Збіраюць подпісы і іншыя альтэрнатыўныя кандыдаты — Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, піша nn. by. У Мінску подпісы за Святлану Ціханоўскую збіраюць у традыцыйным месцы, каля ўвахода ў Камароўскі рынак, на вуліцы Веры Харужай. У Брэсце — каля кінатэатра «Беларусь». У Гомелі — каля ўнівермага «Гомель». Па стане на 13. 10, паводле падлікаў праваабаронцаў, у пікеце на Камароўцы бралі ўдзел 1350 чалавек. У той жа час у рэгіёнах чэргі, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдытаў, па-ранейшаму беспрэцэдэнтныя. Пікеты адбываюцца таксама ў шматлікіх малых гарадах — ад Лунінца (каля «Еўраопта» на Блока, 2) і Нароўлі (ля парка, каля «Беларусбанка») на поўдні да Гарадка (каля ўніверсама) на поўначы і Добруша (на набярэжнай) на ўсходзе. 15:54На пікеце каля Камароўкі людзей стала менш, аднак у чэргах па ранейшаму стаяць сотні людзей. 14:20 Фота: «Наша Ніва» Фота: «Наша Ніва» 14:00Адзін з удзельнікаў пікета зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй сяброўцы.