Для свайго люду — па-беларуску!

Мова - магутная сіла, якая згуртоўвае нацыю ў час цяжкіх выпрабаванняў. Ёсць такое выслоўе: літаратуру не намажаш на лусту хлеба, аднак яна — самы трывалы падмурак грамадства. Але так адбываецца, калі кнігі прыходзяць да чытачоў на роднай мове. Мова — магутная сіла, якая згуртоўвае нацыю ў час цяжкіх выпрабаванняў. У другой палове ХІХ стагоддзя ўсё больш літаратараў разумелі гэта. Пераадольваючы шматлікія перашкоды, часам нават не называючы сваіх імёнаў, яны пачыналі пісаць па-беларуску. «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат»Надзвычай папулярнай была ананімная сатырычна-гумарыстычная паэма «Тарас на Парнасе». Палясоўшчык Тарас выправіўся ў пушчу паляваць на цецерукоў ды зусім неспадзявана патрапіў на Парнас — міфічную гару, дзе жылі багі, паэты і музы. Аднак на гэтай гары многае вельмі нагадвае беларускую вёску. Зеўс грэецца на печы. Багіні ў начоўках мыюць багам кашулі і порткі. Усе гавораць на сакавітай беларускай мове, а калі надыходзіць пара падсілкавацца, багіня Геба нясе на стол смачныя беларускія стравы… Шмат чытачоў мела яшчэ адна сатырычная ананімная паэма — «Энеіда навыварат».