![]()
Героі Лявона Вольскага па рознаму рэагуюць на лёзунг «Стоп таракан!». Героі Лявона Вольскага па рознаму рэагуюць на лёзунг «Стоп таракан!» падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода». Грышка:Жыў на сьвеце таракан. Меў разладжаны баян. Раздражняў усіх наўкол таракан. На баяне гучна граў,Песьні брыдкія сьпяваўІ нікому ён спакою не даваў. Саўка:Што ты, Грышка, паёш?!Ты атчот сібе хоць в чом-та аддаёш?Грышка:Таракан, таракан,Ты ня лазь тут!Упакуй свой чамадан, таракан!Таракан, таракан,Вымятайся!Так дастаў ужо і ты, і твой баян!Не сыходзіў таракан,Упіраўся, як баран. Не хацеў ён зачахляць свой баян. Не хацеў спыняць свой сьпеў,Толькі вецер памацнеў,Зьнес у бездань таракана ўраган. Саўка:Што ты, Грышка, паёш?!Ты атчот сібе хоць в чом-та аддаёш?