«Каб сонейка нам засьвяціла»: як магіляўчанка бараніла паплечнікаў Ціханоўскага

Гісторыя былой настаўніцы, якая зразумела, што ў Беларусі адбыліся незваротныя змены. Кастрычніцкі раённы суд Магілёва 5 чэрвеня пакараў штрафам у 540 рублёў Вольгу Лобан, маці дваіх дзяцей і інваліда 3 групы па зроку, за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і шэсьці, якія паводле міліцыянтаў, адбыліся 5 траўня. У той дзень магілёўцы не дазволілі міліцыі затрымаць каманду блогераў каналу «Страна для жизни», якія наведаліся ў горад на сустрэчу са сваімі прыхільнікамі. Паводле міліцыянтаў, якія выступалі сьведкамі ў судзе, Вольга была адной з самых актыўных удзельніц несанкцыянаванага мерапрыемства. На яго сабралася больш за 50 чалавек, перадае «Радыё Свабода». «Міліцыя сама справакавала людзкі пратэст»У судзе Вольга Лобан віны не прызнала. Яна даводзіла, што разам зь іншымі людзьмі патрабавала ад міліцыянтаў затрымаць «хулігана», што пырснуў газам з балёнчыка ў твар кіроўцу аўтобуса, у якім былі блогеры. Паводле яе, бязьдзейнасьць праваахоўнікаў і справакавала людзкі пратэст, які перарос спачатку ў імправізаванае шэсьце, а потым у мітынг.