Адкрыты ліст да хрысціянскіх цэркваў Беларусі

Ёсць патрэба выступіць у абарону невінаватых. Адзiн з лідараў Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi Павел Севярынец у «Фэйсбуку» звярнуўся з адкрытым лiстом да хрысцiянскiх цэркваў Беларусi:- Браты і сёстры!Шаноўныя вернікі, святары і епіскапы беларускіх хрысціянскіх цэркваў!Гэтай вясной Беларусь нарэшце прачнулася ад доўгага сну. Тысячы і тысячы людзей па ўсёй краіне выходзяць па нядзелях на цэнтральныя плошчы гарадоў і выстройваюцца ў кіламетровыя чэргі, каб паставіць свой подпіс за перамены. Па-над імі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі Ісуса Хрыста. Відавочна, што справа не ў выбарах, якіх у Беларусі няма, і не ў кандыдатах. Справа ў тым, што прыйшоў час. Зваряцелы рэжым арганізаваў масавае заражэнне беларусаў каронавірусам. Замест прыняцця неабходных мераў і спачуванняў семям памерлых правіцель пачаў абвінавачваць іх саміх і медыкаў. Тых, хто абураўся і патрабаваў ад правіцеля нарэшце сысці – кінулі ў турмы з выкарыстаннем відавочных, нават дэманстратыўных правакацыяў. У нядзелю 31 мая людзі выйшлі на легальныя пікеты па ўсёй Беларусі, каб выказаць пратэст.