![]()
Жанчына была на ШВЛ, але лекары не змаглі яе выратаваць. Ніне Генадзеўне Сабалеўскай было 54 гады. Раней жанчына працавала настаўніцай у школе №1 у Чашніках. Апошнія два гады была на пенсіі. У бальніцу Сабалеўскую забралі з пнеўманіяй. Зрабілі тэст на каранавірус — ён быў станоўчы, піша “Наша ніва”. Пазней жанчынцу перавялі на апарат ШВЛ, але выратаваць не змаглі. 29 мая Ніна Генадзьеўна памерла. Пахаванне прайшло 1 чэрвеня. У той жа школе сёння працуе настаўніцай і дачка Сабалеўскай. Яе таксама праверылі на «карону». Па словах дырэктаркі школы, настаўніцы рабілі тэст тры разы, ён быў адмоўны. Сёння ў школе захварэлых няма, запэўніла дырэктарка.