Пра невыязных беларусаў з візамі па 35 еўра

Межы з Беларуссю будуць закрытая яшчэ доўга. Еўразвяз ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю. І з 1 ліпеня віза будзе каштаваць для беларусаў 35 еўра, а не 80, як гэта было раней. Гэтага чакалі многія беларусы. У іншыя гады ў візавыя і консульскія аддзелы выстраіліся б чэргі. Аднак ці будзе так і ў ліпені, невядома. Такое адчуванне, што скарыстацца візай за 35 еўра давядзецца яшчэ не хутка. Напрыклад, тая ж Літва адкрывае межы для тых краін, дзе каэфіцыент каронавірусу не вышэйшы за 25. То бок, калі за два апошнія тыдні не фіксавалі больш за 25 выпадкаў на 100 тысячаў чалавек. У Беларусі на дадзены выпадак узровень заражэння, па афіцыйных дадзенных, складае 140 выпадкаў на 100 тысячаў чалавек. І калі гэты паказчык зменіцца ў бок памяншэння – невядома. І хоць мінздароўя запэўнівае, што «плато ўжо блізка», але неяк у іхныя дадзеныя верыцца мала. Бо за ўсе гэтыя месяцы эпідэміі ў Беларусі мы так і не атрымалі ад іх праўдзівую інфармацыю. Візы будуць каштаваць 35 еўра, аднак паехаць па іх беларусы ў бліжэйшы час наўрад ці кудысьці змогуць.