![]()
Ірына Ніжанкоўская другі тыдзень знаходзіцца ў шпіталі з двухбаковай пнэўманіяй. Свой 80-ы дзень народзінаў Ірына Ніжанкоўская, сваячка рэпрэсаванага мовазнаўцы Браніслава Тарашкевіча і захавальніца ягонай спадчыны, сустрэла 26 траўня ў агульнай палаце шпіталя ў Маладэчне, паведамляе «Радыё Свабода». Спадарыня Ніжанкоўская другі тыдзень знаходзіцца ў шпіталі з двухбаковай пнэўманіяй, чакае паўторнага тэсту на каранавірус. Першы тэст быў адмоўным. «Чыстыя» і «вірусныя» у адной палацеУ інтэрвію Ірына Ўладзіславаўна выказала спадзеў, што неўзабаве здолее сабраць гасьцей у родных Радашкавічах. Але думаць пра выпіску пакуль заўчасна. Вось ужо больш за тыдзень яе не адпускае двухбаковая пнэўманія. Нават праз тэлефон чуваць, што жанчыне цяжка гаварыць. Яна ўдакладняе, што хворых з такім дыягназам абавязкова правяраюць на каранавірус. Першы тэст даў адмоўны вынік, цяпер чакае, што пакажа паўторны аналіз. «Трэба ж было падхапіць двухбаковае запаленьне, — наракае юбілярка. — Вось ужо больш за тыдзень у лякарні, ну а як далей — хто яго ведае.