![]()
Актрыса Купалаўскага тэатра з дваццацігадовым стажам распавяла пра свой новы этап жыцця. Мы ведаем Святлану Зелянкоўскую як актрысу Купалаўскага тэатра, прычым з дваццацігадовым стажам, выканальніцу галоўнай ролі ў фільме «Анастасія Слуцкая» і жонку Сяргея Міхалка. Ужо некалькі гадоў Святлана ў асноўным жыве ў Кіеве, дзе разам з мужам чакае трэцяе дзіця. «Наша Нiва» звязалася з актрысай, каб распытаць пра жыццё-быццё, а таксама пагаварыць пра выбар паміж Мінскам і Кіевам. — Да пандэміі вы жылі на два гарады — Мінск і Кіеў. Дзе вас заспеў каранавірус?— Я сапраўды жыла на два гарады, але збольшага ў Кіеве — нейкі час таму я выбрала гэта месца для жыцця, і тут цяпер мой дом. Да таго ж нядаўна я даведалася, што мой дзед па бацькавай лініі — украінец. Хачу знайсці, дзе ён пахаваны. Пандэмія мяне заспела ў Кіеве ж, бо мой сын Макар толькі пайшоў у школу, дарэчы, украінскамоўную. Разам з ім вывучаю ўкраінскую, бо яна патрэбна мне для «спілкування» і, галоўнае, для працы. — Вашае жыццё неяк памянялася з-за пандэміі?— Мне нават здаецца, сусвет рыхтаваў мяне да каранавіруса і каранціну.