![]()
22 траўня 1945 года ў Патоцы загінула 8 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. За вечную памяць жыхароў Патокі, я кія былі забітыя або жыўцом згарэлі 75 гадоў таму, маліліся разам з айцом Аляксандрам Аляксеюкам іх суродзічы, перадае «Радыё Рацыя». Ужо пяты раз 22 траўня ў новапабудаванай капліцы ў вёсцы прайшла паніхіда ў памяць бязвінных ахфяраў аддзелу польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Зыгмунта Шэндзеляжа, мянушка «Лупашка». Фото: Радыё Рацыя Удзельнікі паніхіды ўспомнілі трагічныя падзеі:– Усё было ў агні, усё было чырвонае. Мужчын усіх забралі, пагналі за вёску. – Усё згарэла. Хлеў мураваны быў, то сцены засталіся. Фото: Радыё Рацыя – Я яшчэ памятаю, як дзеці спаленыя там ляжалі. – Для таго я тут, каб памаліцца за тых людзей і ўспомніць пра іх пакуты, якія яны цярпелі толькі таму, што былі іншага веравызнання і іншай нацыянальнасці. – Будзе гэтая малітоўная памяць. Напэўна будзе яна пераказвацца з пакалення ў пакаленне.