![]()
У студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту не было ніякіх хранічных захворваньняў. Студэнт Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Іван, у якога не было ніякіх хранічных захворваньняў, праляжаў з каранавірусам у розных шпіталях агулам 5 тыдняў. Да пнэўманіі не дайшло, але дагэтуль хлопец ня чуе пахаў і смаку. Праз два тыдні зьбіраецца здаць плязму, каб дапамагчы іншым цяжка хворым на COVID-19, пiша «Радыё Свабода». Першай захварэла маці — спачатку бессымптомна. А бабуля памерлаСтудэнт Іван родам з Жыткавічаў Гомельскай вобласьці. Разам са сваёй дзяўчынай у Менску наймае кватэру. На пачатку красавіка ён паехаў дадому — наведаць маму і старэнькую бабулю. 72-гадовая бабуля была «ляжачая», 4 месяцы не ўставала з ложку, а тут стан яе рэзка пагоршыўся: пачала задыхацца, кашляць. 6 красавіка яна памерла — Іван якраз пасьпеў на пахаваньне. Сям’я пачала высьвятляць, што магло здарыцца. Вырашылі, што першай каранавірусам заразілася 44-гадовая Іванава маці. У Жыткавічах тады была ўспышка — у райцэнтар заразу завёз чалавек, які вярнуўся з Італіі.