«Муж быў у рэанімацыі, ніколі так цяжка не хварэў»

Маладая маці пяці дзяцей расказала, як яны ўсёй сямёй перанеслі каранавірус. Алена Грынцэвіч з Гродна — маці пяці дзяцей. У бальніцу з каранавірусам яны патрапілі ўсёй сямёй. Муж амаль тыдзень правёў у рэанімацыі, а сама жанчына пасля хваробы стала донарам плазмы. Яна падзялілася сваёй гісторыяй — пра сімптомы, бальнічны быт і аднаўленне пасля віруса, які нават 30-гадовымі можа цяжка пераносіцца, піша “Наша ніва”. «Кідала ў холад, мышцы выкручвала, балюча было нават глядзець наперад»Першым захварэў муж Артур. Гэта было 2 красавіка. Спачатку лёгкае недамаганне і часты сухі кашаль. У наступныя дні дадалася ламота ў мышцах і слабасць, пот ліўся ручаём, балелі вочы. Тэмпература падскоквала да 38,5-39,5 градуса — парацэтамол яе амаль не збіваў. Мужчына звяртаўся да доктара — аналізы і рэнтген лёгкіх ідэальныя. Але бальнічны выдалі. 5 красавіка падобныя сімптомы з’явіліся і ў Алены. «Пачала балець спіна, кідала ў холад. Пасля дадаўся мышачны боль па ўсім целе. Суставы, косткі, мышцы выкручала, як пры грыпе.