Ад пнеўманіі памерла жанчына, якая супрацоўнічала з Камітэтам аховы здароўя Мінгарвыканкама

Апошнія дні жанчына ляжала з пнеўманіяй у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі. Як стала вядома «Нашай Ніве», некалькі дзён таму памерла спадарыня Г. , якая была супрацоўніцай Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. Апошнія дні жанчына ляжала з пнеўманіяй у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі. Факт смерці работніцы з агаворкамі пацвердзілі ў Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. «Яна ляжала ў РНПЦ з пнеўманіяй, але вынікі ўскрыцця нам невядомыя. Юрыдычна яна не была нашым супрацоўнікам, але працавала на нашай тэрыторыі. А так яна супрацоўніца медыцынскага інфармацыйнага цэнтра, які структурна адносіцца да 6-й бальніцы», — сказалі «Нашай Ніве» ў структуры. Вядома, што Г. пераважна займалася справамі «Чарнобыльскага рэгістра».