![]()
Уладзімір Някляеў прысвяцiў верш памерламу заснавальнiку tut. by. Пасля працяглай хваробы ў Мінску 17 мая на 60-м годзе жыцця памёр Юрый Зісер, заснавальнік партала tut. by грамадскі дзеяч, мецэнат. Пісьменнік i палiтык Уладзімір Някляеў пiша ў «Фэйсбуку»:«Калі бачыліся апошнім разам, я, ведаючы, у якім ён стане, выпіў за ягонае здароўе, сказаўшы, што людзей, якія так патрэбныя сёння Беларусі, як ён, не так і шмат, таму з усіх сіл трэба стаяць, выстаяць…Ён і стаяў, але сіл не хапіла. Шкада. Вельмі шкада. Да адчаю…Мае найшчырыя спачуванні родным, блізкім, усім, хто ведаў яго і любіў. ДАРОГАЮры ЗісеруПры дарозе, як іголку ў стозе,Я пакіну тое, што знайду,Хоць ніколі сам па той дарозеБолей не праеду, не прайду. Той, хто потым выйдзе на дарогу,Знойдзе, што пакінута яму,Дзякуй за дарогу скажа БогуІ яшчэ няведама каму».