Слуцкаму блогеру Няронскаму замест вызвалення далі дадатковыя 5 сутак

Улады пакрыўдзiлiся на тое, што блогер прапанаваў абмеркаваць iх дзеяннi. Блогера Уладзіміра Няронскага асудзілі яшчэ 5 мая ў Магілёве за арганізацыю мітынгу «з публічным абмеркаваннем улады». Яму прызначылі 10 сутак, хоць ён сваю віну не прызнаў, пiша nn. by. «Я блогер, гэта нармальна — сустракацца з людзьмі. У нас свабода слова па Канстытуцыі», — даводзіў у судзе Няронскі. Сёння стала вядома, што арышт блогера падоўжаны яшчэ на 5 сутак. Пра гэта паведамілі яго паплечнікі.