![]()
Пахаванне адбывалася ў закрытай труне. Наталлі Доканавай 22 сакавіка споўнілася 60 гадоў. Яна працавала намесніцай дырэктара ў школе-садку вёскі Гомель Полацкага раёна, пiша nn. by. «У яе кожны год пасля дня нараджэння пачынаецца бранхіт, — расказвае муж Генадзь. — Ну і тут думала таксама, што проста бранхіт. Палечыцца — і пройдзе. 20 красавіка павезлі яе ў Полацк у паліклініку, там адразу пнеўманію паставілі. Яна, мусіць, толькі дзень паляжала ў бальніцы, а на наступны стала зусім храновенька. Паклалі ў рэанімацыю, 28 красавіка Мікалаеўна мая памерла. Не вытрымалі лёгкія». Пахаванне адбывалася ў закрытай труне. Толькі некалькі хвілін машына з труной пастаяла ля хаты, каб маглі развітацца родныя, суседзі і аднавяскоўцы. Пасля адразу завезлі на могілкі. Муж кажа, што з хранічных хваробаў у жонкі былі толькі бранхіт і нырачныя камяні. Мужчына кажа, што тэст на каранавірус і ў яе, і ў яго быў станоўчы. «Калі даведаліся пра яе вынік, то адразу да мяне прыехалі, тэсты рабілі, апрацоўвалі памяшканне.