![]()
Антаніна Слінькова была галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. 49-гадовая Антаніна Сліньковаразам з мужам жыла ў аграгарадку Зубкі Лёзненскага раёна. Яна працавала ў мясцовым доме культуры, была галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і адраджала традыцыі інструментальнага фальклору, паведамляе nn. by. Пра тое, што здарылася, расказаў яе сын Арцём. Увечары 23 красавіка ў жанчыны зявілася тэмпература — 37,3. Яна выпіла таблетку, каб збіць яе, а на наступны дзень папрасіла сына адвезці яе ў раённую бальніцу праверыцца. Флюараграфія паказала аднабаковую пнеўманію. «Мы спачатку не хваляваліся. Дактары казалі, што нічога страшнага, гэта лёгка лечыцца», — згадвае сын. Але 29 красавіка Антаніну ўжо з двухбаковай пнеўманіяй перавялі ў Віцебскую абласную бальніцу. Увялі ў медыкаментозны сон і падключылі да апарата ШВЛ, чысцілі кроў. Стан жанчыны заставаўся стабільна цяжкі. 6 мая яна памерла. «Ці быў у яе каранавірус, ніхто не сказаў.