«У нас у Свіры столькі пнеўманій»

У вёске пад Мядзелям ад каранавiруса памёр бізнэсмен. «Пачыналася ўсё з тэмпературы. Выклікалі хуткую, яны ўкалолі «трайчатку» і з’ехалі, — расказала nn. by Эдыта, дачка бізнэсмена Аляксандра Ляховіча. — Тады бацька з мамай самі паехалі ў Мядзел на рэнтген. Першы раз усё было нармальна. Праз тыдзень паехалі зноў: і ў мамы дыягнаставалі бранхіт, а ў бацькі — пнеўманію». Праз некалькі дзён пасля шпіталізацыі Ляховіча перавялі «на кісларод», яшчэ праз пару дзён паклалі ў рэанімацыю. Там увялі ў стан штучнай комы і падключылі да апарата вентыляцыі лёгкіх. Пад ім ён праляжаў 13 дзён. Сваякі кінулі заклік па медыя і сацсетках: шукалі донараў плазмы, якія ўжо перахварэлі «каронай». На той момант мужчына ўжо ляжаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але выратаваць Ляховіча не ўдалося. 10 мая ён памёр у мядзельскай бальніцы. Аляксандр жыў у мястэчку Свір, што стаіць над аднайменным возерам. Займаўся бізнэсам, меў у Свіры сетку крамаў, якая гандлявала хатнімі таварамі. Яму было 53 гады. «У рэанімацыі бацьку зрабілі тэст на каранавірус, ён быў адмоўны.