Канстанцін Севярынец: Мой бацька ніколі б не сказаў «Можам паўтарыць!»

Для яго гэта быў дзень памяці і смутку, а не парадаў і пустых лозунгаў. Напярэдадні Дня перамогі віцебскі паэт Канстанцін Севярынец распачаў паэтычны марафон памяці: на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размяшчае вершы пра мінулую вайну і яе герояў. Адзін з іх – ягоны бацька, чырвонаармеец 3-га стралковага палка 399-й Навазыбкаўскай стралковай дывізіі 48-й арміі 2-га Беларускага фронту, які вярнуўся дахаты з ордэнам Чырвонай Зоркі, але без адной нагі. Гэта быў адзін з сапраўдных “салдатаў перамогі”, які ніколі б не падтрымаў блазнавата-пагрозлівага лозунгу “Можам паўтарыць!”, кажа racyja. com Канстанцін Севярынец:– Калі я быў маленькі, то пытаўся ў бацькі: “Тата, што ты адчуваў, калі табе адарвала нагу?” А ён мне адказваў: “Я радаваўся!” Я ніяк не мог уцяміць, чаму. Таму што, ён казаў, вакол валяліся разарваныя целы, адарваныя галовы, а ў мяне толькі нагі няма… Таму ніякіх “паўтарыць”! Бо гэта была страшэнная трагедыя, гэта страх Божы!Пасля вайны бацька вярнуўся ў родную вёску Унорыца, што на Гомельшчыне.